Новости проекта
С 8 марта!
С Новым годом!
С Днем учителя!
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Пагаворым па-беларуску!

Дата: 21 февраля 2016 в 21:19
783 просмотра

Гульня "Размаўляем па-беларуску", прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы, прайшла ў суботу, 20 лютага. Удзел прынялі вучні 10 класаў.

“Размаўляем па-беларуску” – так называецца гульня, якая трансліруецца па суботах на тэлеканале “Беларусь-3”. Удзельнікі спаборнічаюць паміж сабой у веданні роднай мовы, у цікавай гульнёвай форме запамінаюць новыя беларускія словы і выразы.

Такую ж форму выкарысталі і нашы настаўнікі для мерапрыемства, прысвечанага Міжнароднаму дню роднай мовы, якое прайшло ў суботу, 20 лютага. Вучні раздзяліліся на дзве каманды –  “Зубры” і “Рамонкі” – і на працягу некалькіх тураў высвятлялі, хто лепш ведае родную мову. На жаль, праблема недастатковага карыстання беларускай мовай у нашай краіне існуе, таму вельмі важна папаўняць слоўнікавы запас вучняў не толькі на ўроках, а і ў пазаўрочнай дзейнасці. Гульня прайшла вельмі дынамічна і цікава, удзельнікі з задавальненнем перакладалі словы і выразы з рускай мовы на беларускую, тлумачылі сэнс малаўжывальных беларускіх слоў, успаміналі беларускія песні, тлумачылі і складалі сказы з фразеалагізмамі. Увесь час за ходам гульні сачылі настаўнікі Копаць Вольга Канстанцінаўна і Рудэнка Людміла Раманаўна. Яны ж падлічвалі балы. У выніку напружанай барацьбы перамогу атрымалі “Зубры”, набраўшы толькі на адзін бал больш, чым “Рамонкі”.

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.