Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 134 человека

“Старобін – мая радзіма”

Дата: 3 апреля 2017 в 09:13, Обновлено 3 апреля 2017 в 09:21
Автор: Новак С. Л.
2 078 просмотров

 “Старобін – мая радзіма”

Менавіта з такім праектам пазнаёмілі дзецей, якія адпачываюць у школьным лагеры,  31 марта кружкоўцы краязнаўчага напрамку.

Дзеці пачулі легенды пра Старобін. Першая легенда звязана з падзеямі мангола-татарскага нашэсця. Сто палонніц – палескіх прыгажунь - былі закапаны жывымі на беразе ракі Случ. Спачатку гэта месца называлася Старобынь, а затым Старобін.

    З першай легендай звязана другая. У памяць аб загінуўшых прыгажунях было высаджана сто рабін. Паняцце “сто рабін” з цягам часу і дало назву пасяленню.

Трэцяе паданне звязана з іменем Бін. Па легендзе на беразе рэчкі Случ жыў стары яўрэй Бін. На высокім беразе стаялі яго дом і карчма. Па рацэ са Слуцка ішлі баржы ў старажытны Тураў з таварамі, а ў Слуцк – з соллю. Гандляры спыняліся ў старога Біна на начлег. Не стала старога Біна, а добрая памяць пра яго засталася. Вырасла на беразе адна вуліца, другая… І прыжылася назва Стары Бін, якую для зручнасці сталі выгаворваць карацей – Старобін.

Існуе і яшчэ адна версія ўзнікнення назвы мястэчка. Яна быццам бы звязана з паняццем слова “ староба” – вельмі стары чалавек. Згодна гэтай легендзе ў мястэчку пражывала многа доўгажыхароў, моцных духам і целам. Адсюль і назва – Старобін.

З дзён учарашніх Случанская зямля і яе духоўнасць удзячны Уладзіславу Сыракомлі, казачніку Рэдкаму, Аркадзю Чарнышэвічу, Янку Скрыгану, Галіне Макаравай, Максіму Лужаніну, Рыгору Шкрабе, Аляксею Кулакоўскаму. Як буслянак вясной – пералік імёнаў: высокі і даляглядны. Айчына крывічоў, прыпалеская Салігоршчына – на гордасць мужная і былінная.    

Даведаліся дзеці і пра  назву ракі Случ.    Случ – прыток Прыпяці. У старажытных

пісьмовых  дакументах слова случий тлумачыцца як выгнуты, што той  лук, - від зброі. Адсюль, ад  пакручастага характару  ракі, на якой шмат лук, выгінаў, і паходзіць назва (злучына – лук, старадаўняя зброя). 

Настаўніца Шухта Алена Леанідаўна,

 гурткоўцы “Юныя краязнаўцы”

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.